6+

“Цімкавіцкія вытокі”

Year:
2022.
Delivery dates:
25 июня
Duration:
300 min.
Genre:
Family, Concert program
Location:
Cost:
30.00 rub.
Age restrictions:
6+

25 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага.

Мерапрыемства ў гонар пісьменніка пройдзе на яго радзіме ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна і ў такім значным маштабе разгорнецца ўпершыню. Арганізатары свята – установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, Капыльскі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Час правядзення: 14:00 – 19:00.

Святочнае дзеянне будзе адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках.

Урачыстае адкрыццё свята пройдзе на галоўнай сцэне. У праграме:

- узнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу “Родныя мае мясціны…”;

- выступленне літаратара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі” Віктара Шніпа;

- выступленні народнага аркестра народных інструментаў «Капыльскія дудары», народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне», народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”, народнага жаночага вакальнага ансамбля “Аліра”, вакальнага квартэта “Ілона”, узорнай Студыі эстраднага вакалу “Кліо”, а таксама творчых калектываў мастацкай самадзейнасці, салістаў і інструменталістаў Капыльшчыны.

Завершыцца дзеянне на галоўнай сцэне фарба-фэстам.

На тэрыторыі Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага разгорне працу пляцоўка “Літаратурнае падарожжа”. Наведвальнікаў чакаюць:

- экскурсіі па музею з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”;

- прэзентацыя віртуальнай экспазіцыі да 120-годдзя Кузьмы Чорнага «Ён чуў сэрца народа» (сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі);

- выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльскага раёна “Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”;

- узнагароджванне ўдзельнікаў творчага конкурсу “Родныя мае мясціны…”;

- тэатр лялек “Батлейка”;

- пастаноўкі тэатральнай па творах К.Чорнага студыі «Іскрынка»;

- прэзентацыя дзіцячай літаратуры “Казкі кніжнай феі для любімых чытачоў” з удзелам пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавай;

- гульня ў народным стылі “Фэсцік”.

Пляцоўка “Бібліятэчны падворак” Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А.Астрэйкі прапануе ўвазе гасцей выступленні літаратараў Капыльскага раёна, тэматычныя выставы і фотагалерэі.

Маленькія госці свята змогуць весела і пазнавальна правесці час на пляцоўцы “Дзіцячы куток”. Тут іх будуць чакаць разнастайныя інтэрактывы, гульні, акракцыёны, роставыя лялькі і фотазоны.

У парку адпачынку будзе працаваць “Горад майстроў” з майстар-класамі па ткацтву, выставамі-продажамі народнага клуба майстроў “Скарбонка” і выдавецкага дома “Звязда”.

Падчас свята будуць працаваць тэматычныя фотазоны, фудкорты і кропкі грамадскага харчавання.

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Цімкавічы-Мінск – 30 руб. (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю). Папярэдні запіс абавязковы: тэл. +375 (17) 363-94-65.

Read description

“Цімкавіцкія вытокі”. 6+. Купить билет - 24afisha. 25 чэрвеня 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-музычнае