Доктар філасофіі

Даты показа:
8 января
Длительность:
130 мин.
Жанр:
Комедии
Место проведения:
Стоимость:
20.00 руб.
Возрастные ограничения:
12+

Браніслаў Нушыч.

Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 20 красавіка 2017 года.

Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт. Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…

У сям'і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына на багатай нявесце. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з'яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...

Чым закончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.

Дзеянне адбываецца ў Белградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.

«Доктар філасофіі» – адна з лепшых камедый Браніслава Нушыча (1864-1938), класіка сербскай драматургіі канца XIX – першай паловы XX стагоддзя, сцэнічныя творы якога і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай папулярнасцю і з поспехам ідуць у многіх тэатрах.

жысёр-пастаноўшчык Міхась КРАСНАБАЕЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.

Читать описание

«Доктор философии» – одна из лучших комедий Бранислава Нушича (1864-1938), классика сербской драматургии конца XIX – первой половины XX века, сценические произведения которого и по сей день пользуются большой популярностью и с успехом идут во многих театр