Смешныя людзі

Даты показа:
23 января
Длительность:
120 мин.
Жанр:
Комедии
Место проведения:
Стоимость:
20.00 руб.
Возрастные ограничения:
12+

 

Антон Чэхаў

Іграем Чэхава.
Камедыя на 2-е дзеі
па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».

Вялікая сцэна.

 

Прэм’ера – 2 жніўня 2018 года.

 

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

 

«Пра шкоду тытуню»
Іван Іванавіч Нюхін – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

 

«Юбілей»
Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..

 

«Прапанова»
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

 

Пастаноўка і музычнае афармленне Юрыя ПАХОМАВА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Пераклад п’ес і песень на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.

Читать описание

Гісторыі спектакля – быццам спісаныя з жыцця класікам прозы і драматургіі Антонам Паўлавічам Чэхавым. Прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, яны захапляюць лёгкасцю сюжэта і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава – звычайныя людзі, якія ў прапанав