«Сотнікаў»
Васіль Быкаў.
Ваенная драма на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 10 мая 2024 года.
Люты 1942 года. Беларусь. Вялікая Айчынная вайна. Двое партызан – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – па заданні камандзіра атрада ідуць шукаць правізіі ў бліжэйшыя вёскі. Пасля перастрэлкі з паліцаямі яны трапляюць у палон да фашыстаў. Для хворага, параненага Сотнікава і больш прыстасаванага да жахлівай ваеннай рэальнасці Рыбака ўзнікае маральны выбар. Яны павінны скарыцца перад гітлераўскай машынай або годна змірыцца са смерцю і такім чынам атрымаць незалежнасць ад ворагаў. Вырашыць, ці жыццё каштоўнае само па сабе, ці ўчынкі і прынятыя вырашэнні вызначаюць яго каштоўнасць для сябе і для людзей навокал?
У бесчалавечных абставінах вайны адказаць на пытанне вымушаны не толькі байцы, абавязаныя прысягай перад Радзімай, але і простыя людзі – бацька чырвонаармейца, стараста вёскі Пётра Качан, маці чацвярых дзетак Дзёмчыха, яўрэйская дзяўчынка Бася...
Пастаноўка і музычнае афармленне Канстанціна ГАНЧАРОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Інсцэніроўка Алеся ЗАМКОЎСКАГА