Палачанка (16+)
ПАЛАЧАНКА
Легенда пра каханне
па матывах п’есы Аляксея Дударава
Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Кампазітар і аўтар аранжыровак: Антон Смаленскі
Катэгорыя гледачоў: 16+
Працягласць спектакля: 1 гадзіна 40 хвілін без антракта
Спектакль на беларускай мове
У святочную ноч улюбляюцца наўгародскі князь Уладзімір і полацкая прыгажуня-князёўна Рагнеда. Іх каханне падобнае вяршыні гары, вышыня якой пазнаецца цягай да прорвы. Нячыстае паходжанне Уладзіміра – вось прычына ўсім нягодам. Падмануты бацькам Рагнеды наўгародскі князь вырашаецца на самае жахлівае...
На што здольны ўніжаны чалавек? Што хаваецца за прагай помсты: боль падманутага даверу або лютасць заваёўніка?
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадстаўляе легенду пра каханне «Палачанка» па матывах трагедыі беларускага драматурга і сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.
Спектакль прысвячаецца памяці беларускага драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Андрэя Андросіка (1995-2003 гг.).
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:
Рагвалод: Іван Ушакевіч, Андрэй Каламіец;
Рагнеда: Дар’я Бранкевіч, Маргарыта Кісялітэ;
Уладзімір: Генадзь Гаранскі, Андрэй Хурсан;
Дабрыня: Андрэй Дабравольскі;
Блуд: Андрэй Каленікаў, Уладзіслаў Вінаградаў;
Любава: Кацярына Крылова, Аліна Караткевіч, Марыя Якімчук;
Мамулька: Вольга Сініца, Наталля Халадовіч, Ала Паплаўская;
Селянін: Леанід Улашчанка, Іван Шрубейка.