Пахавайце мяне за плінтусам

Страна:
Беларусь.
Даты показа:
18 января
Длительность:
140 мин.
Место проведения:
Стоимость:
20.00 руб.
Возрастные ограничения:
16+

Павел Санаеў.

Трагікамедыя на 2-е дзеі
паводле аднайменнай аповесці.

Прэм’ера - 22 і 23 лістапада 2013 года.
Абнаўленне - ліпень 2022 года.

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.

Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару. Кніга ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёна экземпляраў, і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м - на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час – гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. «Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю – як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».

Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу – гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.

Аповесць Паўла Санаева – аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Пастаноўка і інсцэніроўка Валерыя АНІСЕНКІ, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя ЖЫГУРА.
Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла ЛАВІЦКАГА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Мастак па святле Яўген КУЛЯШОЎ.
Пераклад інсцэніроўкі на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.

Читать описание

Пахавайце мяне за плінтусам. 16+. Купить билет - 24afisha. Павел Санаеў. Трагікамедыя на 2-е дзеі паводле аднайменнай аповесці.